ЛЕПЕЛЬСКІЯ ЧЫТАННІ Х

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

запрашае прыняць удзел у Х навукова-практычнай канферэнцыі

ЛЕПЕЛЬСКІЯ ЧЫТАННІ

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Славутыя асобы Лепельскага краю.
  • Гісторыя і культура Лепельскага краю.
  • Бярэзінская водная сістэма.
  • Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні Лепельшчыны.
  • Праекты турыстычных маршрутаў і краязнаўчы патэнцыял Лепельшчыны.

Час правядзення канферэнцыі – 3-4 лістапада 2023 г.

Плануемае месца правядзення канферэнцыі – г. Лепель.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 30 кастрычніка 2023. на электронны адрас museum-lepel@rambler.ru / museum@lepel.vitebsk-region.gov.by. Заяўка на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе і павінна змяшчаць наступныя пункты:

  1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
  2. Месца працы, пасада.
  3. Навуковая ступень і навуковае званне.
  4. Назва даклада
  5. Працоўны і хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.

Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да формы і аб’ёма тэкстаў дакладаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 30 000 знакаў,

Кантакты: 211174, г. Лепель, Віцебская вобл., вул. Савецкая, д.38. Установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей

Аліна Уладзіміраўна Стэльмах, тэлефон +375 213238329, 80213238339.

Вольга Уладзіміраўна Бубнова, тэлефон +375 213238329, 80213238339.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку.

504