ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ
запрашае прыняць удзел у Х навукова-практычнай канферэнцыі
ЛЕПЕЛЬСКІЯ ЧЫТАННІ
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Славутыя асобы Лепельскага краю.
- Гісторыя і культура Лепельскага краю.
- Бярэзінская водная сістэма.
- Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні Лепельшчыны.
- Праекты турыстычных маршрутаў і краязнаўчы патэнцыял Лепельшчыны.
Час правядзення канферэнцыі – 3-4 лістапада 2023 г.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі – г. Лепель.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 30 кастрычніка 2023. на электронны адрас museum-lepel@rambler.ru / museum@lepel.vitebsk-region.gov.by. Заяўка на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе і павінна змяшчаць наступныя пункты:
- Прозвішча, імя і імя па бацьку.
- Месца працы, пасада.
- Навуковая ступень і навуковае званне.
- Назва даклада
- Працоўны і хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.
Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да формы і аб’ёма тэкстаў дакладаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 30 000 знакаў,
Кантакты: 211174, г. Лепель, Віцебская вобл., вул. Савецкая, д.38. Установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей
Аліна Уладзіміраўна Стэльмах, тэлефон +375 213238329, 80213238339.
Вольга Уладзіміраўна Бубнова, тэлефон +375 213238329, 80213238339.
Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку.