Запрашаем прыняць удзел у пятай навукова-практычнай канферэнцыі «Лепельскія чытанні»

Запрашаем прыняць удзел у пятай навукова-практычнай канферэнцыі “Лепельскія чытанні”
(21-22 верасня 2012 г.)
Канферэнцыя будзе проходзіць у Лепельскім раённым краязнаўчым музеі 21-22 верасня 2012 г.
Тэмы дакладаў павінны быць прысвечаны гісторыі, культуры, прыродзе і экалогіі Лепельшчыны, раней не друкаваныя.
Да удзелу ў канферэнцыі неабходна:
не пазней 30 ліпеня 2012 г. выслаць на адрас аргкамітэта заяўку з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы і пасада, вучоная ступень і вучонае званне, тэма даклада, адрас, тэлефон, e-mail);
тэкст даклада (элекронны варыянт і экзэмпляр на паперы).

Запрашэнні будуць дасланы не пазней як за месяц да пачатку працы канферэнцыі.
Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі.
Умовы аплаты арганізацыйнага узносу будуць паведамлены ў запрашэнні. Выдаткі за праезд, пражыванне нясуць камандзіруючыя арганізацыі.

Афармленне матэрыялаў:

Патрабаванні для публікацыі: аб’ем тэкста — да 5 (пяці) старонак фармата А4, праз 1 интэрвал, шрыфт Times New Roman 14 без пераносаў. Усе палі па 25 мм. Спасылкі па тэксту даюцца ў квадратных дужках, напрыклад, [3, с. 10]. Пасля тэкста прыводзіцца спіс літаратуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК. Тэксты дакладаў прадстаўляюцца ў электронным выглядзе ў рэдактары MS Word для Windows па электроннай пошце на адрас: museum-lepel@rambler.ru, a таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны экземпляр абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.

Наш адрас: Установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей”, вул. Калініна, д. 66, 211174, г. Лепель, Віцебская вобл.
E-mail — museum-lepel@rambler.ru

Тэлефон для даведак 8(02132) 4-17-90

1145