Грэнская археалагічная культура
Грэнская культура – археалагічная культура фінальнага палеаліту і ранняга мезаліту. Назву атрымала ад стаянкі Грэнск (Гомельская вобласць) у басейне р. Сож. Вылучана У. Д. Будзько ў 1960-я гг. Помнікі грэнскай культуры вядомы на тэрыторыі Лепельскага раёна на беразе Лепельскага возера (Пясчаніца). Раскопкі праводзіў У.П. Ксянзоў.
Адным з адрозненняў ад іншых культур былі асіметрычныя наканечнікі стрэл. У якасці сыравіны насельніцтвам грэнскай культуры выкарыстоўваўся мясцовы крэйдавы крэмень цёмна-шэрага колеру, залежы якога маглі размяшчацца непасрэдна каля паселішчаў.
Гренская археологическая культура
Гренская культура – археологическая культура финального палеолита и раннего мезолита. Название получила от стоянки Гренск (Гомельская область) в бассейне реки Сож. Выделена В.Д. Будько в 1960-е гг. Памятники гренской кульуры найдены на территории Лепельского района на берегу Лепельского озера (Песчаница). Раскопки проводил В.П. Ксензов.
Одним из отличий от других культур были ассиметричные наконечники стрел. В качестве сырья населением гренской культуры использовался местный меловой кремень тёмно-серого цвета, залежи которого могли размещаться непосредственно рядом с поселениями.